Украінцы спадзяюцца на хуткае сканчэнне вайны
Вайна можа скончыцца ў бліжэйшыя некалькі месяцаў ці праз паўгода, максімум – да канца года, на гэта ёсць надзея. Відаць па настроях людзей, а таксама па мясцовых медыя, – пра гэта распавёў беларус Кірыл Дубовік, які ў ваенны час жыве ў Чаркасах:
– З’яўляюцца больш пазітыўныя думкі пра тое, што хутка канец, хацелася б. Бачна па ўкраінскаму кіраўніцтву, што вельмі шмат робіцца па абстаноўцы на полі бою. Шмат чытаю навінавых парталаў, і мне падаецца, што хутка павінен быць канец. Хацелася б у гэта верыць. Паўгода, год – і будзе канец.
Вайна ва Украіне ідзе 313 дзён. Сустрэча Новага 2023 года таксама не абыйшлася без прылёту расейскіх ракет і выключэння электрычнасці.
Беларускае Радыё Рацыя