Улады Менска забаранілі „Чарнобыльскі шлях”



Улады Менска забаранілі „Чарнобыльскі шлях”. Заяўку падавала Беларуская партыя „Зялёныя”. Агучаныя ўладамі прычыны для адмовы — небяспека для руху машын і пешаходаў і адсутнасць дамоў з камунальнікамі і міліцыяй.

„Зялёныя” пацвердзілі, што ў такой сітуацыі яны не плануюць праводзіць акцыю, каб не падвяргаць небяспецы яе ўдзельнікаў. У партыі прапанавалі далучыцца да „Чарнобыльскага шляху”, які адбудзецца 26 красавіка ў Вільні.

Цяпер вельмі важна праводзіць такія мерапрыемствы, бо кіраўніцтва Расеі пагражае ўсяму свету, у тым ліку Украіне, тактычнай ядзернай зброяй. Мы павінны супрацьстаяць гэтаму, каб не паўтарыўся Чарнобыль, але не мірны, а ваенны”, — заявіў старшыня партыі Дзмітрый Кучук.

Улады ўжо некалькі год не даюць дазволу на правядзенне традыцыйнай акцыі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС.

Беларускае Радыё Рацыя