Улады спынілі справу супраць дзевяці фігурантаў «справы tut.by»

Пасля прашэння на памілаванне, якое падалі дзевяць фігурантаў «справы tut.by» у канцы снежня летась, іх адпусцілі на волю. Пра заканчэнне справы напісаў у сваім фэйсбуку генеральны дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў. Ён падзякаваў усім, хто падтрымліваў і перажываў за іх.
Сам Сяргей Павалішаў выйшаў на волю 1 верасня 2021-га, але ад таго часу заставаўся пад следствам. 11 сакавіка 2022 з СІЗА № 1 выйшлі былыя намесніца галоўнага бухгалтара «Тут Бай Мэдыя» Марыя Новік, намесніца генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўны бухгалтар Анжэла Асад. Ім таксама змянілі меру стрымання, яны былі пад падпіскай аб неразгалошванні матэрыялаў справы.
Пакуль не раскрытыя падрабязнасці заканчэння справы і ўсе імёны вызваленых асоб.
Zerkalo.io мае інфармацыю, што агулам вызвалілі 9 чалавек.
Сутнасць прэтэнзій уладаў у крымінальнай справе супраць ТАА «Тут Бай Мэдыя» была ў тым, што кампанія-рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай рэзідэнтам.