Улады Украіны заклікалі грамадзян, якія з’ехалі за мяжу, не вяртацца дадому да вясны
«Нам трэба перажыць зіму». Улады Украіны заклікалі грамадзян, якія з’ехалі за мяжу, не вяртацца дадому да вясны.

„На жаль, сеткі не вытрымаюць, вы бачыце, што робіць Расея, — сказала міністр рэінтэграцыі Ірына Верашчук. — Калі ёсць магчымасць — застацца, пакуль перазімаваць за мяжой”.
З прычыны расейскіх ракетных удараў, па дадзеных украінскіх уладаў, у краіне пашкоджана каля 30% энергетычнай інфраструктуры.
Украінцаў просяць знізіць спажыванне электраэнергіі і папярэджваюць пра імавернасць так званых веерных адключэнняў.
Беларускае Радыё Рацыя