Улады з трэцяга разу прадалі кватэру Сяргея Ціханоўскага

Улады з трэцяга разу прадалі кватэру Сяргея Ціханоўскага. У кватэры пры гэтым прапісаны дзеці. Да аўкцыёну дапусцілі двух удзельнікаў. Яны перакрывалі стаўкі адзін аднаго, у выніку канчатковая цана склала больш за 203,5 тысячы рублёў. “Маюцца абмежаванні ў распараджэнні нерухомай маёмасцю, якія будуць зняты аддзелам прымусовага выканання па выніках продажу лота”, — гаворыцца ў апісанні лота.
У кватэры прапісаны дзеці Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Аўкцыёны па продажы гэтай кватэры раней не адбыліся праз брак ахвочых яе купіць.
Беларускае Радыё Рацыя