Уладзімір Булаўскі не выйшаў на волю пасля «сутак»



Віцебскі арт-менеджар і музыка Уладзімір Булаўскі не выйшаў на волю пасля «сутак». Мужчына знаходзіцца за кратамі з 14-га снежня мінулага году, паведамляе „Віцебская вясна”.

Булаўскага трымаюць у ІЧУ, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА-2, яму не ўдалося сустрэцца з адвакатам, а ў брата не прынялі для яго перадачу. 

Паводле меркавання праваабаронцаў і ягоных сяброў, віцебскі арт-менеджар і музыка асуджаны да чарговага адміністрацыйнага арышту. Ёсць звесткі, што 30-га снежня Булаўскага вазілі з ІЧУ ў аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну, найверагодней, для складання чарговага пратакола.