Уладзіслаў Гарбацкі: Беларускае грамадства – гамафобнае
Пасля публічнага апраўдання прадстаўніка Пераходнага Кабінета Валерыя Сахашчыка за даўнія гамафобныя каментары, над пытаннем, ці гамафобным ёсць беларускае грамадства, паразважалі ўдзельнікі віленскай анлайн-дыскусіі праекта „Дамова”.

Кажа беларускі пісьменнік даследчык ЛГБТ-супольнасці і гісторыі культуры стараверства Беларусі Уладзіслаў Гарбацкі:
– Я шмат працую з палітычнымі структурамі, грамадзянскай супольнасцю і бачу, што праблема гамафобіі існуе, яна вялікая. Беларускае грамадства гамафобнае, але наша грамадзянская супольнасць усё ж такі дэмакратызуецца. Яны бачаць, што іх беларускія калегі застаюцца ў нейкім рэтра-рэжыме, вельмі кансерватыўныя, вельмі гамафобныя, жанчынаненавіснікі, вельмі часта. Вось гэта вымярэнне дэмакратыі вельмі важнае. Я баюся Новай Беларусі, бо чым яна будзе адрознівацца ў гендарным плане ад Лукашэнкі?
Падчас анлайн-сустрэчы „Дамова” было закранута і праблемнае становішча касцёла ў Беларусі. У 2020 годзе ён удзельнічаў у зборы подпісаў за закон аб забароне прапаганды гомасексуалізму, якія былі накіраваныя асабіста Аляксандру Лукашэнку. Аднак гэта на абараніла яго ад закрыцця рэжымам Чырвонага касцёлу ў Менску і пераследу ды зняволення асобных святароў.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота праекта „Дамова”