Уласніка Кальяннай №1 Івана Мураўёва пачнуць судзіць на гэтым тыдні
Яго затрымалі 1 верасня гэтага года. Супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост у „Кальянную №1”, кіраўніком якой Мураўёў з’яўляецца.

Да гэтага Івана ўжо затрымлівалі — 11 жніўня 2020 года выцягнулі з машыны, калі ён разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала «Звезда».
Цяпер яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні. Івану пагражае да 6 гадоў калоніі.
Судзіць яго пачнуць 22 снежня ў Менгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.