Уласніка «Кальяннай № 1» і журналіста Івана Мураўёва асудзілі за сюжэт тэлеканалу «Белсат»
Як удакладнілі службе маніторынгу @bajby знаёмыя Мураўёва, справа фігуранта заняла ўсяго два тамы з адным «злачынным» эпізодам.

Маюцца на ўвазе яго відэаздымкі для расследавання журналіста Стася Івашкевіча, якое выйшла на тэлеканале «Белсат». Сюжэт пад назвай «Сяброўка Ліліі Лукашэнка і алігархі сталі бенефіцыярамі справы артапедаў» з’явілася сёлета ў ліпені.