Усе фігуранты справы „Рабочага Руху” сваю віну ў здрадзе дзяржаве не прызналі



На сённяшнім паседжанні падсудным было дадзена права выказаць сваё стаўленне да прад’яўленага абвінавачання. Усе 10 фігурантаў справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржздрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Толькі Андрэй Пагерыла пагадзіўся толькі з абвінавачаннем у паклёпе.

Нагадаем, з 9 лістапада ў Гомельскім абласным судзе вядзецца разгляд «справы Рабочага Руху», фігурантамі якой праходзяць дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль.

Іх усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.