Усіх затрыманых медыкаў у Наваполацку звольнілі па артыкуле за прагулы
Пра гэта паведамляе @belhalat_by.

Нагадаем, 17 траўня адбылося масавае затрыманне медыкаў у Цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка — хірурга Міхаіла Пачкоўскага і ўролага Паўла Стальмакова арыштавалі на 15 сутак, загадчыцу аддзялення гінекалогіі Ірыну Васільеву і фельчарку хуткай дапамогі Наталлю Первянёнак — на 10 сутак, а спецыялістку УГД Алу Стальмакову — аштрафавалі на 100 базавых (3700 рублёў).
Затрыманні медработнікаў адбыліся пасля ўцечкі інфармацыі пра экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыку, які быў дастаўлены з калоніі ў бальніцу.
Вясна