Узброеныя САХРаўцы выламалі дзверы ў дом беларускі



Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з затрыманнем беларускі, якая нібыта пакідала абразлівыя каментары ў Telegram-каналах.

На відэа бачна, што некалькі супрацоўнікаў САХР з аўтаматамі выламалі дзверы ў дом жанчыны і прымусілі прасіць прабачэння на камеру.