Ужо год за кратамі знаходзіцца палітзняволеная Людміла Рамановіч
Год – столькі за кратамі знаходзіцца палітзняволеная з Берасцейшчыны Людміла Рамановіч. Яна абвінавачваецца ў артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Агулам палітзняволенай Людміле Рамановіч прысуджана 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Большую частку тэрміну яна ўжо правяла за кратамі.
Актывістка Людміла Рамановіч была затрымана ў красавіку 2022 года, пасля чаго яе змясцілі ў СІЗА. Прычынай для гэтага стаўся ліст грамадскай дзяячкі, які быў накіраваны ў Следчы камітэт, у тым ліку выкарыстанае ў ім слова „узурпатар”.
На жанчыну завялі крымінальную справу за „абразу прэзідэнта”, а ў чэрвені 2022 года ў судзе Маларыцкага раёна пачаўся разгляд справы. Прысуд 57-гадовай палітзняволенай вынесла суддзя Вольга Смірнова.
У ліпені 2022 года ў Берасцейскім абласным судзе прайшла судовая калегія, апеляцыйная скарга на прысуд пакінута без зменаў. На дадзены момант Людміла Рамановіч знаходзіцца ў гомельскай калоніі № 4.
Беларускае Радыё Рацыя