Ужо пяць месяцаў няма ніякай інфармацыі ад Марыі Калеснікавай



Блізкім Марыі нават не паведамляецца, у камеры якога тыпу яна знаходзіцца, а апошні ліст ад яе прыйшоў 15 лютага. Бацьку, які жыве ў Беларусі, бачыцца з Марыяй не даюць: «На нашы запыты прыходзіць адказ, што яна ні з кім не хоча сустракацца».

Пра гэта DW расказала сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч.

Кіраўніцу выбарчага штаба Віктара Бабарыкі затрымалі 7 верасня 2020 года. Праз год Менскі абласны суд прызначыў ёй 11 гадоў зняволення. Пазней КДБ дадаў Марыю ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Таксама доўгі час няма звестак пра Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Ігара Лосіка, Віктара Бабарыку.