Ва ўдзельніка гурта Tor Band за кратамі здарыўся рэцыдыў анкалогіі



У палітвязня Яўгена Бурло ў зняволенні здарыўся рэцыдыў анкалогіі. Па інфармацыі „Гомельскай Вясны”, за кратамі ў Яўгена абвастрылася анкалагічнае захворванне, на якое мужчына пакутаваў яшчэ да затрымання.

На волі хваробу ўдавалася лекаваць, а ў СІЗА яна пачала прагрэсаваць. Знаёмыя Яўгена распавялі, што сваякі падітвязня звярталіся да кіраўніцтва СІЗА, каб палітзняволены мог атрымаць належнае лячэнне, але там адмовілі. Цяпер Яўген, як сцвярджаюць праваабаронцы, знаходзіцца літаральна на мяжы жыцця і смерці.

Яўген — бубнач гурта „Тор-бэнд” з Рагачова. Яўгена разам з Дзмітрыем Галавачом і Андрэем Ярэмчыкам затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. У чым абвінавачваюць удзельнікаў гурта — невядома.