Вадохрышча на Піншчыне



Па папярэдніх падліках Таварыства выратавання на вадзе, сёлета ў купаннях на Вадохрышча ўдзел возьме прыблізна ад 100 да 150 тысячаў чалавек. Па ўсёй краіне арганізацыяй падрыхтавана 94 імправізаваных Іардані. Здзяйсненне народнага абраду пачалося з учорашняга вечара і працягнецца ўвесь сённяшні дзень.

У Пінску нязменным месцам, дзе ўладкоўваюць купель, з’яўляецца гарадскі пляж. З якімі думкамі пінчукі прынялі ўдзел у абрадзе, пацікавілася нашае радыё:

З  пасылам добрага настрою, і ўсіх са святам!

З задавальненнем, усіх – з хрышчэннем, усяго самага добрага!

Мяне ніхто не навучаў, перахрысціліся і акунуліся тры разы.

Госпад паклаў пачатак нашаму хрышчэнню, асвяціў ваду Іаардана, даў нам хрышчэнне – такую магчымасць новага адраджэння ў жыццё вечнае. Нічога не бойцеся, спадзявайцеся на Бога, Госпад з намі, усё будзе добра.

Практычна кожны год апошніх дзесяць год стараюся. Усё добра, нічога не баюся. Міру, дабра, кахання, шчасця і ўсяго самага найлепшага. Галоўнае – здароўя!

Таксама ў народзе з даўніх часоў лічылася, што асвечаная вада на Вадохрышча мае цудадзейную сілу. Выкарыстоўвалі яе пры розных выпадках і здарэннях: давалі піць хвораму, апырсквалі новую хату перад тым, як засяліцца ды асвячалі поле перад сяўбою.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: p-v.by