Вадзім Мажэйка: Беларускае грамадства татальна жыве ў інфапрасторы РФ



„Не будзе ніякай мабілізацыі. Гэта хлусня”. Аляксандр Лукашэнка рэагуе на інфармацыю пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі і нагадвае, што краіна не будзе ўвязвацца ні ў якую вайну.

Як заўважае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка, Лукашэнка адчуў, як беларускае грамадства адрэагавала на навіны пра мабілізацыю і супакойвае. Гэта паказвае яшчэ адну праблему, беларускае грамадства татальна жыве ў інфармацыйнай прасторы РФ, кажа Вадзім Мажэйка:

Беларусы ў гэтую павестку ўліліся і адпаведна ён мусіць да гэтага вяртацца, супакойваць грамадства, тлумачыць, што мабілізацыі няма і не будзе. Паколькі ў гэтым уплыве расейскіх медыя на беларускую аўдыторыю вінаваты акурат сам Лукашэнка, і ягоная палітыка да гэтага давяла, у выніку мы гэта і атрымалі. Паколькі сам ён несці адказнасць не хоча, то вось і перакладае на іншых палітыкаў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

А дакладней на прадстаўнікоў дэмакратычнай пазіцыі. У Хатыні падчас сустрэчы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што гэта яго апаненты спрабуюць за нешта ўчапіцца і таму развіваюць тэзіс пра тое, што і ў Беларусі магчыма мабілізацыя па аналогіі з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя