Вадзім Мажэйка: Робім праграму простай моваю



У 2023-м годзе ў грузінскім Батумі паўстаў ютуб-канал “Вольны”, дзе простаю моваю тлумачаць палітычныя падзеі ў Беларусі і за яе межамі.

З Госцем Беларускага Радыё Рацыя – аналітыкам і адным з экспертаў гэтага каналу Вадзімам Мажэйкам – размаўляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч.

РР: Цягам апошняга месяца вы ўдзельнічаеце ў праекце вядомага беларускага журналіста Алеся Залеўскага. Распавядзіце, калі ласка, што гэта за праект, пра што вы размаўляеце ў эфіры?

Вадзім Мажэйка: Так, сапраўды апошнім месяцам мы запусцілі новы ютуб-канал “Вольныя”, які робіцца на пляцоўцы батумскага медыя-хаба, які запускалі як прадзюсар Алесь Залеўскі і Антон Сурапін, таксама вядомы ў медыяпрасторы чалавек. На гэтым ютуб-канале мы робім размоўныя і таксама аналітычныя праекты. Але спрабуем тлумачыць без доўгіх панылых размоваў, простай мовай, жыва, зразумела і па магчымасці коратка ды з візуальнымі тлумачэннямі. Спрабуем патлумачыць, бо зараз адбываецца процьма влікіх падзеяў і часам складана зразумець, што да чаго. Палітыкі прамаўляюць складана, часам не надта зразумела, што насамрэч маюць на ўвазе. Аналітыкі пішуць доўгія тэксты, а мы спрабуем усё вельмі проста тлумачыць. Таму і называецца якраз мой фармат „Расшыфроўка Мажэйкі”.

Я расшыфроўваю падзеі і надалей буду працягваць гэта рабіць.

РР: Пра якія апошнія падзеі ў Беларусі вы размаўлялі?

Вадзім Мажэйка: Апошнія нашыя навіны былі прысвечаныя і апошнім чуткам пра магчымую мабілізацыю. Гэта фактычна тэма ўсяго года, якая ўвесь час працягваецца, і будзе надалей. Размаўлялі таксама пра атаку расейска-нямецкіх актывістаў на беларускую лацінку, якая знікне з грамадскай прасторы і таксама тлумачылі, які тут кантэкст, якія далей будуць дзеянні актывістаў рускага міру і што ім будзе  атрымлівацца ў цяперашняй Беларусі. І вось цяперашнім часам наша відэа з тлумачэннямі наконт сітуацыі з палітвязнямі, бо на канферэнцыі дыяспар у Вільні пра гэта размаўлялі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя