“Вагнераўцаў” збіраюцца размясціць у вясковай школе?
Прадстаўнікоў Групы “Вагнер” расселяць у школе вёскі Багатырская ў Полацкім раёне за два кіламетры ад вайсковай часткі нумар 25888.
Плануецца, што ў школе вагнераўцы будуць жыць, а на палігоне, што месціцца побач, – трэніраваць беларускіх вайскоўцаў. Яшчэ ў школу заселяць ваеннаабавязаных, якія будуць удзельнічаць у зборах. Такую інфармацыю падае BYPOL са спасылкай на ўдзельнікаў плану “Перамога”.
Дзеці пачатковых класаў на час гэтых вучэнняў будуць займацца ў дзіцячым садку, а вучням 4 старэйшых класаў давядзецца ездзіць у школу №14 Полацку (гэта болей як тры кіламетры ад вёскі Багатырская). Вярнуць школу ў распараджэнне Міністэрства адукацыі абяцаюць у кастрычніку.
Беларускае Радыё Рацыя
