Вайсковым часткам не хапае камандзіраў танкаў, мінамётаў, БМП, снайпераў і кіроўцаў
Вайсковым часткам, якія дыслакуюцца ў Слоніме, не хапае вайскоўцаў.

Вайсковыя часці 11525, 33933, 18315 аб’яўляюць набор жанчын да 35 гадоў на пасаду снайпераў, заробак ім абяцаюць 950 рублёў. Але найперш вайсковыя часці запрашаюць на працу камандзіраў БМП-2, ВУС-121144, арудый, мінамётаў, танкаў Т-72, наводчыкаў танкаў, механікаў, інжынераў, зваршчыкаў. Напрыклад, механіку-кіроўцу Т-34 заробак абяцаюць больш за 1000 рублёў, наводчыку-аператару БМП – ад 1100 рублёў, камандзіру мінамёта 2С12 – ад 1000 рублёў, а вось у намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце заробак будзе 1450 рублёў, яго таксама шукаюць на працу.
Не хапае вайсковым часцям і начальнікаў пажарнага нагляду, намесніка камандзіра, рабочых, радыётэлеграфістаў, механікаў-тэлеграфістаў і г.д.
Раней такіх вакантных пасадаў вайсковыя часці не мелі, а цяпер мужчыны і жанчыны да 35 гадоў не вельмі жадаюць служыць у войску і працаваць.
Беларускае Радыё Рацыя