Вакцынацыю прайшло звыш 90% работнікаў сістэмы аховы здароўя
Паводле апошніх дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ў краіне поўны курс вакцынацыі прайшло звыш 90% работнікаў сістэмы аховы здароўя, амаль 70% работнікаў устаноў адукацыі ды 80% сацыяльных работнікаў. Усяго ж вакцыянавалася блізка 27% грамадзян.
Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава, цалкам імунізаваныя таксама трапляюць у бальніцы, але іх курс лячэння праходзіць хучэй і лягчэй:
„Калі сказаць па цяжка хворым у рэанімацыі, то сярод іх непрышчэпленых каля 98 працэнтаў. Стопрацэнтнай гарантыі, што ніколі не захварэеш, нажаль няма. 94 % эфектыўнасці – навукова даказаны факт”.
У сувязі з мутацыяй COVID-19, пажадана, каб у кожнай асобнай краіне вакцынацыю прайшло не менш за 80% жыхароў. Тады пачнецца фармаванне калектыўнага імунітэта, – паведамляюць адмыслоўцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя