Валера Цапкалу ўнеслі ў „тэрарыстычны спіс”
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс „асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” — там з’явілася прозвішча завочна асуджанага да 17 гадоў калоніі Валера Цапкалы.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Цяпер у „тэрарыстычным спісе” 1051 чалавек.