Валерыя Цапкалу асудзілі да 17 гадоў калоніі



Валерыя Цапкалу завочна асудзілі да 17 гадоў калоніі. У Менскім абласным судзе з 1-га сакавіка праходзіў судовы працэс над прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзідэнты Цапкалам.

Сёння суддзя Сяргей Епіхаў прызначыў палітыку 17 гадоў калоніі. Таксама Цапкала пазбаўлены права займаць пасады, «звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў».

Цапкалу інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Беларускае Радыё Рацыя