Валерыю Чарнаморцаву перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага



Даследчыца і экскурсавод Валерыя Чарнаморцава, затрыманая 18 кастрычніка, не выйшла на волю пасля 10 сутак арышту. Яна была пераведзеная ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Па якім артыкуле ёй выстаўленыя абвінавачванні, пакуль невядома.

6 лістапада Валерыя будзе святкаваць свой дзень нараджэння.

Павіншаваць яе можна лістом, тэлеграмай, грашовымі пераводамі, а таксама пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Чарнаморцава Валерыя Віктараўна.