Валянцін Стэфановіч свае 50 год сустракае ў камеры СІЗА на Валадарцы



У праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча сёння, 14 кастрычніка, юбілей. Але свае 50 ён сустракае ў камеры СІЗА на Валадарцы.

Валянцін мог з´ехаць, але не захацеў. Бо бачыў, як масава і татальна ўлады парушалі правы людзей. Ён ведаў, што патрэбны тут, у Беларусі. І гэтага ўлады не даравалі, кажа яго жонка Аліна:

Я Валянціну казала, што пара ехаць. Ён казаў, што не можа, давай я цябе вывезу з дзецьмі, а я не магу, столькі людзей пасадзілі, садзяць, і мая праца, як праваабаронцы, быць з людзьмі, дапамагаць ім пакуль я магу, наколькі магу. А я яму казала: ну куды я паеду з дзецьмі. Ну і ўрэшце адной прыйшлося з’ехаць.

Поўнасцю гутарку слухайце ў далучаным файле:

Калектыў Беларускага Радыё Рацыя віншуе праваабаронцу з днём народзінаў. Мы спадзяемся, што нашы сардэчныя віншаванні і пажаданні хуткага вызвалення дойдуць да Валянціна скрозь турэмныя муры.

Беларускае Радыё Рацыя