Варта шукаць спосабы, як яшчэ можна падтрымаць тых, хто знаходзіцца за кратамі
Некаторыя карэспандэнцыі вяртаюцца назад, а некаторыя лісты ўвогуле не даходзяць. Але гэта не прычына спыніць перапіску з палітвязнямі. Наадварот варта шукаць спосабы, як яшчэ можна падтрымаць тых, хто знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах, – адзначыла валанцёр Аксана Максімовіч:
– Ужо ў тым годзе мне не перадавалі амаль ніякай карэспандэнцыі. Не даходзіла шмат лістоў. Вярталіся назад, на жаль. Працягваем пісаць і працягваем дапамагаць і сем’ям вязняў, і дзеткам. Усё, што можам, тое і робім.

Валанцёр Аксана Максімава дадала, што калі не даходзяць лісты да палітвязняў – то заўсёды можна і варта падтрымліваць іх сем’і.
Беларускае Радыё Рацыя