„Васьміног” абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў
„Васьміног” абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам.

Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” пачынае конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў. Агульная мэта конкурсу – распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне элементаў “новай адукацыі” (навучальныя праграмы, методыкі, арганізацыйныя мадэлі) для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце. У прыярытэце таксама падтрымка беларускіх нефармальных адукацыйных арганізацый і ініцыятываў і кароткатэрміновых праектаў/мерапрыемстваў, якія дзейнічаюць як у Беларусі, так і ў эміграцыі, афлайн- і анлайн.
Будзе падтрымана не менш за 40 праектаў.
Памер гранта можа складаць ад 1000 да 60 000 еўра.
Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?
- Беларускія адукацыйныя ўстановы і ініцыятывы ў Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн- і анлайн;
- Асобы, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
- Школьныя настаўнікі, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
- Дзеячы культуры і адукацыі.
Заяўкі прымаюцца з 02.02.2023 да 20.03.2023.
Падрабязную інфармацыю пра конкурс чытайце на сайце vasminoh.school. Усе пытанні адносна грантавых заявак можна дасылаць на скрыню: [email protected].
Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” быў ініцыяваны Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”, Офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускай Радай Культуры. Ягоная афіцыйная прэзентацыя прайшла ў Вільні 12 студзеня 2023 года. “Васьміног” адкрывае новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой. Праект фінансуецца Еўракамісіяй.