Вечар памяці Вітольда Ашурка ў Варшаве (абноўлена)
У Варшаве ў Беларускім доме прайшоў вечар памяці закатаванага ў турме грамадскага дзеяча Вітольда Ашурка. Выступілі Аляксей Дзікавіцкі, Андрэй Ашурак, Валярына Кустава, Аляксандр Мілінкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Вольга Быкоўская, Сяргей Пантус, Яўген Вапа, іншыя.
Ад Рады БНР Вітольд Ашурак пасмяротна ўзнагароджаны Медалём Ордэну Пагоні. Узнагароду сябры Рады БНР Яўген Вапа і Аляксей Дзікавіцкі перадалі брату Вітольда Андрэю Ашурку.

























