Велікоднае пасланне архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Антонія



Вялікдзень – гэта вялікае свята, якое дае грунт для асэнсавання ўласнага жыцця, і адкрыцця свайго прызначэння ў гэтым свеце кожнаму.

Архіяпіскап гарадзенскі і ваўкавыскі Антоні з нагоды свята Светлага Уваскрасення Хрыстовага заклікае вернікаў Праваслаўнае Царквы памятаць словы Збаўцы, які пайшоў на крыж, ахвяруючы сябе усім людзім. Між іншым, згадаў Уладыка ў сваім віншаванні слова апостала Паўла, якое вельмі адпавядае нашаму часу.

– Ніхто з нас не жыве дзеля сябе. А калі жывём – для Госпада жывём. Калі паміраем – для Госпада паміраем. Хто ў Хрысце – той пяройдзе ад смерці ў жыццё. А галоўнае на гэтым шляху – паспрабаваць прытрымлівацца слоў Апостала і жыць не для сябе, але для Бога і бліжніх. Кананічным вобразам уваскрасення Хрыстовага ў праваслаўнай традыцыі з’яўляецца ікона «Сышэсце ў пекла». Тое, што выяўлена на ёй, мае да нас самае непасрэднае дачыненне. Ведай, дамавіна сэрца, там пахаваныя і ўтрымліваюцца ў апраметнай цемры твой розум і твае думкі...

Толькі Хрыстос можа зняць камень з труны нашай душы, вызваліць і вывесці на святло з душы нашы пачуцці, волю і розум. Гэта адбудзецца, калі мы даверымся Збаўцу, яго творчай сіле, якая пераўтварае грубы матэрыял сэрцаў чалавечых ва ўнікальныя творы Божага мастацтва...

Хрыстос Уваскрос! – Сапраўды Уваскрос!

Поўнае пасланне слухайце тут:

Усе, хто прычашчаецца святымі таямніцамі – прымае Бога адзін у адным, заўважае уладыка Антоні, таму й існуе звычай трохразовага абдымання вернікаў па заканчэнні Вялікоднай літургіі.