„Ветразі Свабоды” (Zeilen van Vrijheid)



Дзякуючы такому галандскаму дабрачыннаму фонду збіраецца гуманітарная дапамога для Украіны. Сярод актыўных удзельнікаў – прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Фота: zeilenvanvrijheid.nl

Распавядае беларускі валанцёр Зміцер Жалезнічэнка:

Знайшлося шмат людзей, якія захацелі дапамагаць Украіне. Мы аб’ядналіся і пачалі працаваць разам, таму што былі іншыя людзі, якія хацелі прывозіць таксама машыны хуткай дапамогі, медыцыну. Былі вельмі дасведчаныя людзі, якія маглі гэтую медыцыну шукаць. І ў рэшце мы пачалі гэта рабіць, і гэта стала пачаткам вось гэтага дабрачыннага фонду. У яго склад уваходзяць пераважна ўкраінцы, але ёсць і расейцы, якія жывуць і ў Нідэрландах, і недзе ў іншых краінах.

Мы маем прамыя кантакты з нашымі партнёрамі ва Украіне, уключаючы лякарні, мясцовых чыноўнікаў і валанцёраў. Мы таксама супрацоўнічаем з некаторымі іншымі арганізацыямі і групамі гуманітарнай дапамогі ў Еўропе, –  так самі пра сябе кажуць прадстаўнікі дабрачыннага фонду.

Беларускае Радыё Рацыя