Віктару Фенчуку прысудзілі 2,5 года калоніі
Экс-кіраўніку „Аховы птушак Бацькаўшчыны” Віктару Фенчуку прысудзілі 2,5 года калоніі.

Справу разглядала суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Мурашка.
Фенчука судзілі за ўдзел у вулічных маршах пратэсту ў 2020-м і абвінавацілі ў „арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
На судзе пракурор заявіў, што „такія паводзіны чалавека, які прадстаўляе Беларусь на міжнароднай арэне, проста недапушчальныя”.
Віктара Фенчука затрымалі 31 жніўня мінулага года. У той жа дзень у офісе „Аховы птушак Бацькаўшчыны” адбыўся ператрус.