Віталь Макаранка: Што перажываюць людзі Украіны, тое і мы перажываем



У цэлым да беларускай меншасці ва Украіне стаўленне нейтральнае, сур’езных праблемаў не назіраецца. Таму нягледзячы на вайну, беларусы якія прыехалі з палітычных матываў у такую краіну яшчэ да пачатку ваенных дзеянняў, з яе не з’язджаюць, – распавёў былы кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ, палітычны бежанец ва Украіне, які цяпер жыве ў Львове, Віталь Макаранка:

– У прынцыпе, я жыву тым жа самым жыццём, што і мясцовыя ўкраінцы. Уся розніца толькі ў тым, што ў мяне проста іншы дакумент. Што перажываюць людзі Украіны, тое і мы перажываем – гэта і эканамічныя цяжкасці, гэта і пагрозы, калі сюды прыляцяць ракеты, яны ж не будуць выбіраць гэтых мы заб’ем, а гэтых мы не заб’ем

Поўнасцю слухайце ў далучаным файле:

Віталь Макаранка дадаў, што сёння ў Львове жыццё выглядае адносна бяспечным у параўнанні да іншых украінскіх гарадоў. Але гэта не значыць, што так будзе і заўтра.

Беларускае Радыё Рацыя