Вольга Быкоўская: Дзень памяці і перамогі варта перанесці на 8 траўня (абноўлена)
Самае важнае з боку дзяржавы – падтрымаць тых ветэранаў, якія яшчэ засталіся ў жывых, а не ладзіць парады, на якія сапраўдныя ўдзельнікі вайны нават дайсці не могуць. – Адзначае журналістка Вольга Быкоўская. На ейную думку, так званае “победобесіе” існуе толькі з боку беларускай дзяржаўнай прапаганды.
– Будзе ідэя, што трэба прыгадаць тых, хто загінуў. Будзе ідэя, што 9 траўня будзем святкаваць як Дзень Еўропы, мне падаецца, і жыхары могуць гэта ўспрыняць. А тыя, хто не ўспрыме, то хто ж ім будзе забараняць хадзіць і ўскладаць кветкі. Проста пытанне да таго, як гэта святкуе дзяржава. Дзяржава святкуе не правільна, можа быць няправільнае стаўленне да гэтай вайны стала падставай для новай вайны, якая зараз разгарнулася ва Украіне.
Паводле інфармацыі намесніцы міністра працы і сацыяльнай бяспекі Марыны Арцёменкі, у Беларусі пражывае каля паўтары тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і каля васьмі з паловай тысячы грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны.
***
Беларусь магла б 9 траўня святкаваць Дзень Еўропы, бо мы частка Еўропы. – Так лічыць журналістка Вольга Быкоўская.

На ейную думку, День памяці і перамогі варта перанесці на 8 траўня.
– Я з дзяцінства не разумела, як адбываецца гэтая савецкая традыцыя святкавання Дня перамогі. Гэта працягваецца і зараз і на той погляд, гэта ўсё не правільна, таму што вайна, гэта не толькі нейкая перамога, гэтая яшчэ і шмат зніклых, загубленых жыццяў, параненых, вёсак і гарадоў, якія зніклі.
Дзень перамогі сталі адзначаць 9 мая толькі ў 1965 годзе. Тады гэты дзень стаў непрацоўным.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з фэйсбука Вольгі Быкоўскай.