Вольга Гарбунова: Мела месца наўмыснае прычыненне шкоды жыццю чалавеку



Фонд BYSOL аб’явіў збор на пахаванне палітзняволенага з інваліднасцю Мікалая Клімовіча, заклікаў ушанаваць памяць ахвяры рэжыму і ўжо за шэсць гадзін сабраў патрэбную суму.

Сітуацыю пракаментавала прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова, якая займаецца пытаннямі палітвязняў:

І суддзя, і пракурор, і начальнікі СІЗА выпраўленчых калоній усе былі ў курсе дыягназу Мікалая, усе ведалі пра перанесеную на сэрцы аперацыю, інсульт, пра тое, што ў чалавека другая група інваліднасці. Была такая магчымасць па 368 артыкуле Крымінальнага кодэкса, па якой судзілі Мікалая за карыкатуру, адправіць альбо на хатнюю хімію, альбо штраф. Няма ніякіх іншых фактараў, як наўмыснае прычыненне шкоды здароўю і жыццю чалавека.

Па словах Вольгі Гарбуновай, дэмакратычныя сілы прыкладуць усе намаганні, каб смерць Мікалая Клімовіча і кожны падобны выпадак – былі расследаваны, і ўсе, хто мае дачыненне да злачынства, сталі перад судом.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Вольгі Гарбуновай