Вольга Івашына: Дзяніса пасадзілі на 7 сутак у карцар



Гарадзенскага журналіста – даследніка Дзяніса Івашына, якога ў верасні 2022 году прысудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго змясцілі ў карцар.

Пра тое, як ён адбывае спагнанне ва ў мовах турмы, распавядае яго жонка Вольга Івашына:

– Як пачувае сябе, не магу дакладна ведаць, адзінае што мы атрымалі інфармацыю пра тое, што звычайна ў карцары халодна. У яго там тэрмабялізна ёсць. Больш за 19-ць месяцаў палону ён навучыў сябе саграваць сябе ў такія моманты. Думаю, што больш-менш адчувае сябе нармальна, наколькі гэта магчыма. Нібы сем сутак карцару яму выпісалі, значыць у пятніцу павінны выпусціць, калі больш нічога не прыдумаюць.

Што стала прычынай змяшчэння ў карцар па словах Вольгі – невядома:

– Як звычайна гэта парушэнні правіл унутранага распарадку. Не важна, што яны там рабілі, проста можна пісаць рапарт, стандартная фармулёўка, што яны парушылі не істотна.

Па словах Вольгі Івашынай, ужо павінен быў пачацца разгляд апеляцыйнай скаргі Дзяніса ў Вярхоўным судзе Беларусі, аднак гэты працэс зацягваецца з невядомых прычын.

Беларускае Радыё Рацыя