Вольга Івашына: Нават абаронцы да апошняга не ведалі дату суда
Амаль тры тыдні беларускі журналіст Дзяніс Івашын не атрымлівае прэсы, на якую быў падпісаны. Яго жонка Вольга Івашына, лічыць што гэта звязана з пазіцыяй адміністрацыі:
– З 13 ліпеня перастаў атрымліваць перыядычныя выдынні, на якія мы яго падпісвалі. Звярнуўся ў адмінімтрацыю, яму сказалі, што будуць прыводзіць у адпаведнасць з нормамі законаў і цяпер будзеце выпісваць самі. Ну самі і самі, але пакуль не звяртаўся, то яму нічога не давалі. Гэта дзіўна з пункту гледжання звычайнага чалавечага, што ж вы не папярэджваеце?
Па словах Вольгі Івашынай хутка над Дзянісам адбудзецца судовае паседжанне, пра якое сям´я і абаронцы даведаліся выпадкова.
– Нават абаронцы Дзяніса да апошняга не ведалі. Была гэтая дата – 15 жніўня, магчыма, бо мусілі нібы ў ліпені распачынаць, але зацягнулі з працэсам Аўтуховіча. І вось на сайце аблсуда з’явілася гэтая інфармацыя, фактычна да таго, як адвакат атрымаў інфармацыю.
Дзяніса Івашына, журналіста – раследальніка з Гародні арыштавалі ў сакавіку 2021 года, і напрыканцы мінулага года яго абвінавачвацілі у «здрадзе дзяржаве» і супрацы з украінскай выведкаю.
Беларускае Радыё Рацыя