Вячаслаў Сіўчык: Расея рыхтавалася да вайны 30 год



У нашым эфіры пабываў лідар Руху „Салідарнасць Разам” Вячаслаў Сіўчык.

РР: Ці Вы прадбачылі да 24 лютага такое развіццё падзей? Гвалтоўны напад Расеі на Украіну?

– Мы заўсёды казалі, што гэта вайна пачнецца, але не маглі сказаць калі: заўтра, паслязаўтра, 24 лютага… Гэта было практычна непазбежна. Гэта вынікае з той ідэалогіі, якая даўно запанавала ў Расеі. Гэта расейская імперская ідэя, якая патрабую акупацыі і Беларусі і Украіны. Звяртаю Вашую ўвагу на словы Міністра Замежных Спраў Лаўрова, які напярэдадні агрэсіі Расеі ва Украіне сказаў, што яны рыхтаваліся да гэтага 30 гадоў. Гэта абсалютная праўда, і якраз асноўныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі пачынаючы з 1994 году, гэта таксама і падрыхтоўка імперскай Масквы да таго, каб спрабаваць знішчыць і Украіну, якая дастаткова далёка адыйшла ад гэтай арды. І натуральна, што і Украіна і Беларусь – гэта такія ж еўрапейскія краіны, як і краіны Балтыі, якія сёння ў НАТА ці Малдова. Гэта страшная пагроза, таму тое, што мы зараз бачым ва Украіне, гэта абсалютна страшна.

Цалкам Размова:

Беларускае Радыё Рацыя