Вядомая дата разгляду апеляцыйнай скаргі Анджэя Пачобута
У канцы траўня Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд журналісту, дзеячу польскай меншасці, палітвязню Анджэю Пачобуту. Гэта адбудзецца ў пятніцу, 26 траўня, паведамляе @bajby.
-

Фота: Белта
Нагадаем, што 8-га лютага Гарадзенскі абласны суд у асобе Дзмітрыя Бубенчыка пакараў Пачобута васьмю гадамі зняволення, бо журналіст нібыта “заклікаў да санкцый” і “распальваў варожасць”.