Вярхоўны суд пакінуў прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай без змен



Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю былых супрацоўнікаў TUT.BY.

Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай без змен, апеляцыю – без задавальнення, паведамляе Генеральная пракуратура.

Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Нагадаем, былой генеральнай дырэктарцы TUT.BY Людміле Чэкінай і былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай прысудзілі па 12 гадоў зняволення.

Па справе TUT.BY таксама праходзілі: Вольга Лойка, Алена Талкачова і Кацярына Ткачэнка, але яшчэ да судовага працэсу яны змаглі пакінуць Беларусь, усіх траіх абвясцілі ў вышук.