Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналістцы Ірыне Слаўнікавай
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналістцы Ірыне Слаўнікавай — 5 гадоў зняволення.

3 жніўня суддзя Мікалай Доля з Гомельскага абласнога суда прызнаў Слаўнікаву вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту) і ч. 1 арт. 361 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем) Крымінальнага кодэкса.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Беларускае Радыё Рацыя