Выбухі на аэрадроме Мачулішчы. Пашкоджаны расейскі самалёт
Выбухі на аэрадроме Мачулішчы. Байпол: Пашкоджаны расейскі самалёт. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні.

Сёння з 11-й раніцы каля аэрадрома „Мачулішчы” назіраецца актыўнасць сілавікоў. Мясцовыя кажуць, што чулі два выбухі каля 8:00-9:30 раніцы. Вось што вядома на гэты момант.
Новыя дэталі здарэння паведамляе тэлеграм-канал „Мотолько помоги”.
Сёння ў другой палове дня цалкам вычысцілі чат гарадскога пасёлка Мачулішчы — выдаленыя абсалютна ўсе паведамленні аб гуках выбухаў ноччу і раніцай, сілавіках са зброяй і ў бронекамізэльках, пастах ДАІ, якія раптам раптам якія з’явіліся, праверцы аўто і дакументаў кіроўцаў, а таксама аб машынах унутраных войскаў.
Колькасць гэтых паведамлянняў у чаце пацвярджае, што на аэрадроме сапраўды нешта адбылося.
Па словах жыхароў, у дадзены момант паведамленні пра здарэнне працягваюць выдаляцца.
Матолька піша, што праверка аўтамабіляў працягваецца, машыны правяраюць ўжо выбарачна, глядзяць правы кіроўцы, багажнікі, у некаторых выпадках і мабільныя тэлефоны.
ДАІ стаяць як мінімум на выездзе з Гатава, каля паваротаў на Цэсіна, Плябанцы і Дзергаі.
Ёсць даныя, што па кватэрах пачаў хадзіць АМАП у поўным абмундзіраванні. Па словах людзей, „ходзіць па сваіх бчб спісах, шукаюць хто нешта зрабіў”.
Акрамя таго, наваколлі Мачулішчаў на працягу 1,5 гадзін патруляваў верталёт.
Раней ByPol паведаміў, што па інфармацыі, атрыманай ад удзельнікаў плана „Перамога”, у выніку выбухаў на аэрадроме „Мачулішчы” пашкоджаныя расейскі ваенна-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка.