Выйшаў на свабоду палітвязень Дзмітрый Цімашэнка



Выйшаў на свабоду палітвязень Дзмітрый Цімашэнка.

Жыхар Гомеля правёў больш за два гады ў зняволенні за тое, што выбіў з рук міліцыянткі тэлефон, на які яна здымала людзей. Таксама яму прызначылі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды «пацярпелай» міліцыянтцы 1000 рублёў.

Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Ён цалкам яго адбыў. Вядома, што ў адным толькі лютым, перад самым вызваленнем, яго 20 сутак трымалі ў ШІЗА.

У зняволенні ён адбыў 2 гады 3 месяцы і 15 дзён.