Выйшаў на волю валанцёр штаба Бабарыкі Лявон Халатран
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі Лявон Халатран цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.

Халатран браў удзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года, мужчыну затрымалі 11 жніўня. Напачатку яму прад’яўлялі абвінавачванні за ўдзел у масавых беспарадках, але пасля артыкул перакваліфікавалі.
Халатрана асудзілі да двух гадоў “хіміі” па ч. 1 арт. 342 КК — групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
У Лявона ёсць трохгадовы сын Мікі, тата дасылаў яму ілюстраваныя казкі з СІЗА.
Беларускае Радыё Рацыя