Вынесены прысуд гарадзенцу Кірылу Сусліну



У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд па справе 31-гадовага палітвязня Кірыла Сусліна, якога затрымалі за каментары па «справе Зельцэра», а абвінавацілі па зусім іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс, які пачаўся 6 лютага, вёў суддзя Віталь Кулеш.

Вядома, што Кірылу інкрымінавалі тры артыкулы Крымінальнага коэксу: ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі), ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).

Вядома, што хлопцу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.

У выніку, Сусліну прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вясна