Абвешчаны прысуд мазыранцы Крысціне Чаранковай
Гомельскі абласны суд абвесціў прысуд палітзняволенай з Мазыра Крысціны Чаранковай. Дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс вёў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Абвінавачаная патлумачыла, што ў жніўні 2020 году міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала нэгатыўна ставіцца да міліцыі.
На судзе экспертка зазначыла, што пад словам «мусора» маюцца на ўвазе супрацоўнікі міліцыі, слова мае негатыўную афарбоўку, з’яўляецца пагардлівым, яно ёсць у слоўніку расейскай мовы Ожагава. Пра лічбы «1312» экспэрт нічога не магла патлумачыць, бо не ведае сэнсу гэтых лічбаў.
У выніку суд прызначыў Крысціне пазбаўленне волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Прадстаўнік абвінавачання на папярэднім судовым пасяджэнні запатрабаваў болей — тры гады пазбаўлення волі.
Вясна