Абвешчаны прысуд заснавальніку этнакрамы „Цудоўня” Андрэю Несцяровічу
Як стала вядома, на мінулым тыдні суд Ленінскага раёна Гародні вынес прысуд заснавальніку этнакрамы „Цудоўня” Андрэю Несцяровічу. Вынік суда дакладна невядомы. Несцяровічу прысудзілі або год “хатняй хіміі”, або пакаранне з адтэрміноўкай, піша Hrodna.life.

Несцяровіча абвінавачвалі па артыкуле аб незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боезапасаў і выбуховых рэчываў. Яго затрымалі ў красавіку гэтага года. Яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб „распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі”. Затым у дачыненні да яго пачалі крымінальную справу. У канцы красавіка ён выйшаў на волю.
Беларускае Радыё Рацыя