Вынеслі трэці прысуд за абразлівыя каментары на адрас міліцыянта з Івацэвічаў
Вынеслі ўжо трэці прысуд за абразлівыя каментары на адрас міліцыянта з Івацэвічаў. У судзе Івацэвіцкага раёна асудзілі Алену Барысюк паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Васіль Аўрусевіч прызначыў Алене адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») і штраф памерам 3700 рублёў.
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна пакінула абразлівы каментар пад фотаздымкам операўпаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі аддзела ўнутраных спраў Івацэвіцкага райвыканкама капітана міліцыі Руслана Куцко.

Раней Вольгу Кронду ў 2021 і 2022 годзе двойчы асудзілі агулам на тры гады «хатняй хіміі» паводле арт. 369 КК за абразу супрацоўніка Івацэвіцкага РАУС, капітана міліцыі Руслана Куцко.
Беларускае Радыё Рацыя