Ягор Лебядок абвінавачаны па крымінальным артыкуле
Вайсковаму эксперту Ягору Лебядку інкрымінаваны артыкул 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Пра гэта паведамляе @motolkohelp са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Яму пагражае да 6 ці 7 (у залежнасці ад таго, па якой частцы артыкула) гадоў зняволення.
Як раней паведамлялася, вайсковы эксперт Ягор Лебядок не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Яго асудзілі паводле артыкула „непадпарадкаванне міліцыянтам”.
Беларускае Радыё Рацыя