Як можна падтрымаць палітзняволеных – актывістаў ад рабочых?



У Гомельскім абласным судзе праходзіць разгляд справы «Рабочага Руху», фігурантамі якой праходзяць дзесяць палітвязняў, дзесяць працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў. Чым можна дапамагчы палітзняволеным актывістам распавёў прадстаўнік ініцыятывы «Рабочы Рух» Юры Рававы:

– Шмат чаго зрабілі для руху, напрыклад, Ганна Аблаб. Дзякуючы ёй ў жніўні 2021 года мы разумелі, што расейцы разварочваюць актыўнасць у Беларусі і вязуць куды больш тэхнікі на вучэнні 2021 года. Не супердобра даходзяць да іх лісты, што для іх можна зрабіць? Хаця б малы грашовы перавод на 5 рублёў – гэта дае людзям зразумець, што іх памятаюць. Калі ліст можна не атрымаць, то грашовы перавод бачны. Гэта дадае ім моцы.

Усяго па справе праходзяць 10 чалавек. Іх усіх незаконна абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых крымінальных артыкулаў, паводле якіх ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Імёны зняволеных рабочых:

– Сяргей Шэлест

– Уладзімір Жураўка

– Андрэй Пагерыла

– Ганна Аблаб

– Аляксандр Гашнікаў

– Сяргей Дзюба

– Ігар Мінц

– Валянцін Цярэневіч

– Сяргей Шамецька

– Аляксандр Капшуль.

Рэквізіты для грашовых пераводаў: Следчы ізалятар №3, г. Гомель, вул. Кніжная 1А.

Можна таксама падтрымаць іх лістом – ці пры дапамозе збору для іх сем’яў (з Беларусі з VPN).

Беларускае Радыё Рацыя