Як падтрымаць палітвязняў?



Дасыланне бандэролей і напісанне лістоў.

Такія асноўныя спосабы падтрымкі палітвязняў бачыць валанцёрка Людміла Новікава.

А паколькі карэспандэнцыі сталі даходзіць рэдка, бо варта канцэнтраваць свае сілы на фармаванні пасылак і дапамозе сем’ям палітвязняў, распавяла рэспандэнт:

– Першае, пра што хочацца сказаць, што цяпер як раз такі вельмі-вельмі абмежаваныя магчымасці дапамогі сем’ям палітвязняў. Дакладней нават самім палітвязням, бо сем’ям як раз такі можна знайсці варыянты. Лісты, бандэролі даходзяць вельмі рэдка. Лісты практычна ўвогуле не даходзяць. Бандэролі так, але ёсць такая тэндэнцыя, што яны вяртаюцца. Прычыны могуць быць зусім розныя, напрыклад, калі чалавек у карцары.

Валанцёрка дадала, што таксама варта ўзгадняць з сем’ямі палітвязняў, якая менавіта падтрымка для іх будзе актуальна ў дадзены момант. Часам гэта можа быць псіхалагічная, а часам нават грашовая дапамога.

Беларускае Радыё Рацыя